У Беларусі пашырылі спіс краін, турыстаў з якіх будуць правяраць

У Беларусі пашырылі спіс краін, турыстаў з якіх будуць правяраць

У Беларусі пашырылі спіс краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, турыстаў з якіх будуць правяраць. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, дадаліся Іран, Італія, Паўднёвая Карэя, Францыя, Германія, Іспанія, Польшча, Чэхія. Медыцынскае назіранне за гасцямі з гэтых краін будзе ажыццяўляцца на працягу 14 дзён з даты іх прыбыцця. Грамадзянам з іншых краін, якія прыязджаюць у Беларусь, трэба выконваць 14-дзённую самаізаляцыю.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца больш за 428 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. памерлі больш за 19 тысяч чалавек. У сераду стала  вядома, што ў нашай краіне 86 выпадкаў заражэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі