У Беларусі зафіксавана 86 выпадкаў заражэння каранавірусам

У Беларусі зафіксавана 86 выпадкаў заражэння каранавірусам

25 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла апошнія звесткі пра колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі. Іх зафіксавана 86 (заўчора быў 81 выпадак). З бальніц ужо выпісалі ці рыхтуюць да выпіскі 29 чалавек. Раней тэсты ў іх далі станоўчыя вынікі, але з часам "у працэсе назірання і лячэння атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў". У бальніцах працягваецца лячэнне 57 чалавек. Вядома, што па яшчэ двух пацыентах праводзіцца дадатковая праверка, паколькі першыя тэсты далі "неадназначныя" вынікі.

У нашай краіне ўжо правялі каля 23 тысяч тэстаў на COVID-19.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра каранавірус, што калі беларусам удасца пратрымацца да Вялікадня, то "жыць будзем".

У свеце ўжо зарэгістравана больш за 423 тысячы выпадкаў заражэння каранвірусам, памерлі амаль 19 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі