Вы тут

У Беларусі падлічылі Нацыянальны індэкс правоў чалавека

Аўтазак у Мінску, восень 2020-га / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі праваабаронцы і эксперты падлічылі Нацыянальны індэкс правоў чалавека. У 2020 годзе ён склаў 3,1 з 10 балаў. У параўнанні з 2019-м ён знізіўся толькі на 1 бал, нягледзячы на ўсе жахлівыя падзеі мінулага года (былі затрыманыя дзясяткі тысяч чалавек, загінулі некалькі пратэстоўцаў). "Гэта азначае толькі адно: усе сістэмныя праблемы з правамі чалавека былі створаны раней, аднак грамадства не было гатовае звярнуць увагу на іх", — пішуць праваабаронцы.

Згаданы індэкс прадугледжвае ацэнку 18 правоў (11 грамадзянскіх, палітычных і 7 сацыяльна-эканамічных, культурных), а таксама 4 агульныя меры ў галіне правоў чалавека. Ён дае ўяўленне, наколькі ў краіне дасягнуты стандарты захавання правоў чалавека, якія вызначаюць мінімальны ўзровень адносін дзяржавы да чалавека і павагі яго годнасці.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што "цяперашні крызіс правоў чалавека" ў Беларусі "пацвярджае неабходнасць правядзення любых рэформ у інтарэсах чалавека, яго правоў і годнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.