У Беларусі падаражэлі цыгарэты

Як паведамляе БелаПАН, цыгарэты NZ8, NZ10 і серыі Alliance падаражэлі на 3,3% да 6200 рублёў за пачак, серыі Viceroy — на 1,2% да 8400, серыі Pall Mall — на 1,2 і 2,3% да 8500 і 8600, Lucky Strike — на 4,5% да 11 500, серыі Kent — на 4 і 3,8% да 13 000 і 13 500, Vogue — на 3,4% да 15 000, Winston — на 4,5% да 11 500, Glamour — на 4,8% да 11 000 рублёў за пачак.



Падаражэлі таксама іншыя маркі цыгарэтаў: "Карона" — на 3,2 і 3,5% да 6400 і 5900 рублёў за пачак, Monte Carlo — на 2,4% да 8500, West — на 5% да 10 500, Mild Seven і Camel — на 4% да 13 000 і 12 700 адпаведна, Camel — на 7,1% да 12 000, Winston — на 4,5% да 11 000 рублёў за пачак.



Кошты на імпартныя цыгарэты Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail павялічыліся на 6% да 35 000 рублёў, Camel Filters, Blue, Silver — на 5,9% да 12 500, R1 X-Slims 0.1 — на 30,2% да 12 500, астатнія маркі гэтай серыі — на 12,6% да 12 500 рублёў за пачак.



Папярэдні раз кошты на некаторыя маркі імпартных цыгарэтаў павялічваліся 1 кастрычніка. Тады яны падаражэлі на 3,7—4,8%.



Фота — korvin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі