У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

9 студзеня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца па 18 студзеня, нагадвае БЕЛТА.

Апошні дзень падачы дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў  у дэпутаты быў напярэдадні, 8 студзеня. 

У ЦВК пакуль што не могуць назваць дакладную колькасць чалавек, якія падалі дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Гэтая лічба будзе названая праз некалькі дзён, бо патрэбны час, каб сабраць усе звесткі з рэгіёнаў і аб'яднаць іх. Паводле інфармацыі на канец снежня 2017 года, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў вылучыліся больш за 7700 чалавек.

Пасля рэгістрацыі пачнецца перадвыбарная агітацыя, якая працягнецца па 17 лютага ўключна. А 18 лютага пройдуць мясцовыя выбары.

Беларусам належыць выбраць крыху больш за 18 тысяч дэпутатаў розных узроўняў. На папярэдніх мясцовых выбарах ў 2014 годзе на дэпутацкія крэслы прэтэндавалі 22,7 тысячы кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі