У Беларусі пачнуць вытворчасць лёну па касмічных тэхналогіях

Сістэму дакладнага земляробства плануюць укараніць у 2015 годзе ў льнаводчай галіне Магілёўскай вобласці. Пра гэта ў размове з БЕЛТА паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік.

Кіраўнік вобласці нагадаў, што лён для краіны і Магілёўскай вобласці — "культура стратэгічная". Для таго, каб атрымаць высокую ўраджайнасць льна, якасную льнотрасту і льновалакно, спатрэбяцца касмічныя тэхналогіі. І яны дазволяць галіне "выйсці на якасна новы ўзровень вытворчасці і выпускаць канкурэнтаздольную, рэнтабельную прадукцыю", — адзначыў Руднік.

Сутнасць дакладнага земляробства заключаецца ў тым, што апрацоўка палёў выконваецца ў залежнасці ад рэальных патрэбаў культур, якія вырошчваюцца ў дадзеным месцы. Гэтыя патрэбы вызначаюцца з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій, уключна з касмічнымі здымкамі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі