У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў на службу

Прысягу салдаты дадуць 20 лістапада / БЕЛТА
Прысягу салдаты дадуць 20 лістапада / БЕЛТА

У Беларусі пачалася адпраўка ў войска грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, паведамляе Мінабароны.

У першы дзень на службу накіраваныя каля 1 тысячы прызыўнікоў. Усяго ў кастрычніку-лістападзе ў войскі прыбудуць каля 10 тысяч чалавек, яшчэ каля 200 чалавек будуць служыць у рэзерве. Усё новае папаўненне пройдзе двухтыднёвую ізаляцыю. Прысягу салдаты дадуць 20 лістапада.

На прызыўныя камісіі восенню выклічуць каля 60 тысяч юнакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі