У Беларусі не хапае грошай на Калдуна

Нашу рэдакцыю даўно цікавіла колькі каштуе для краіны ўдзел у “Еўрабачанні”. Не гледзячы на плотны графік, нам усё ж давялося злавіць дырэктара беларускага адборачнага туру “Еўрафэст-2007” Аляксандра Ціхановіча. Мы запыталі яго, на якую суму быў заключаны кантракт з Філіпам Кіркоравым і якая сума прыкладна будзе аддана на “Еўрабачанне-2007”:

“Увогуле не было размовы пра грошы. Філіп з’яўляецца аўтарам песні, а дзяржтэлерадыёкампанія паўдзельнічала толькі ў здымках кліпу. Кіркораў за свае грошы запісаў фанаграму, адмайстраваў яе, зрабіў аранжыроўку.

Пакуль ён робіць усё за свае грошы, дзяржтэлерадыёкампанія выдаткоўвае грошы на прома-туры, яна плаціць узнос, як вяшчальная арганізацыя, плаціць праезд і пражыванне дэлегацыі, вечарынкі і г.д.

Магу сказаць, што бюджэт вельмі вялікі, але нам не хапае грошай. Белтэлерадыёкампанія, міністэрства культуры і савет міністраў шукаюць магчымасці каб іх знайсці”.

12-13 сакавіка ў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі і сёлетняга “Еўрабачання”, адбылася сустрэча кіраўнікоў дэлегацый прадстаўнікоў еўрапейскага вяшчальнага саюзу. На ім разглядаліся пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем самога конкурсу і магчымыя новаўвядзенні.

Вядома ж, нас зацікавіла якія змены, акрамя магчымасці для некаторых краін выбраць пазіцыю выступу на паўфінале конкурсу, чакаюць “Еўрабачанне:

“Ужо былі названыя тэрміны наступнага “Еўрабачання”, гэта 17-18 траўня 2008 года. А таксама ёсць такая прапанова еўрапейскага вяшчальнага саюзу і арганізатараў конкурсу, каб праводзіць два паўфіналы.

Пастаяннымі ўдзельнікамі фіналу будуць чатыры краіны арганізатары “Еўрабачання” і краіна пераможца, а ўсе астатнія ўдзельнікі павінны праходзіць у фінал праз паўфінал. Ужо зараз краін удзельнікаў вялікая колькасць, таму і два паўфіналы, каб не расцягваць час эфіру, і людзі маглі ўважліва слухаці і спакойна выбіраць песні, якія спадабаліся”.

Дадам, што праз некалькі дзён Зміцер Калдун, які будзе прадстаўляць нашу краіну на конкурсе, працягне прома-тур, у якім наведае Польшчу і Румынію. А 23 красавіка ён рушыць у Маскву, дзе пачнецца падрыхтоўка канчатковага сцэнічнага нумара.


Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі