У Беларусі налічваецца 2407 спраў "экстрэмісцкай накіраванасці"

У Беларусі налічваецца 2407 спраў "экстрэмісцкай накіраванасці"

У Беларусі налічваецца 2407 крымінальных спраў "экстрэмісцкай накіраванасці", распачатых са жніўня 2020-га. Паўтысячы з іх ужо разгледжаны судамі. Пра гэта ў чацвер падчас сустрэчы з працоўным калектывам "Гомсельмаша" паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, згаданыя справы распачатыя і за нанясенне на сцены абразлівых надпісаў, і за гвалт у дачыненні сілавікоў. 650 спраў перадалі пракурорам для накіравання ў суды. Па ўсёй краіне пройдуць яшчэ сотні, а магчыма і тысячы судоў! Іван Наскевіч нагадаў, што акрамя гэтага "многія правапарушальнікі" былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці — апынуліся пад арыштам ці былі аштрафаваныя, паведамляе БЕЛТА.

У той жа час экс-сілавікі і ISANS падрыхтавалі сумесны даклад пра дзеянні сілавікоў у Беларусі супраць мірнага насельніцтва ў жніўні 2020-га. Як вядома, супраць міліцыянераў і вайскоўцаў, якія збівалі, катавалі і нават забівалі людзей, дагэтуль не распачата ніводнай крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі