У Беларусі наклалі арышт на маёмасць бізнесмена на 92 млн еўра

КДК паведаміў пра правядзенне буйной аперацыі / Скрыншот з відэа АНТ
КДК паведаміў пра правядзенне буйной аперацыі / Скрыншот з відэа АНТ

Камітэт дзяржкантроля Беларусі паведамляе пра "спыненне супрацьпраўнай дзейнасці ўладальніка шматлікіх аб'ектаў нерухомасці, звязанай з ухіленнем ад выплаты падаткаў і легалізацыяй злачынных даходаў". Адзначаецца, што гаворка пра бізнесмена, які працаваў у Полацку і Наваполацку і "не даплаціў больш за 420 тысяч рублёў падаткаў", спрабаваў "легалізаваць частку даходаў, здабытых злачынным шляхам".

Распачатыя тры крымінальныя справы. Па іх праходзіць бізнесмен і яшчэ 6 чалавек. Арышт накладзены на 68 аб'ектаў нерухомасці, у тым ліку на 24 гандлёвыя цэнтры — на 92 млн еўра.

Мяркуецца, што гаворка пра бізнесмена Уладзіміра Захарава. Вясной 2020-га дырэктар гандлёвага дома "Стралец", якому належыць большасць гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку, рэзка адказаў полацкім чыноўнікам. Яны прапанавалі Захараву знізіць арэндную плату ва ўмовах распаўсюду каранавіруса. Ён у адказ агучыў ім свае патрабаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі