У Беларусі на двух аўтараў “Рэгнума” распачалі новыя крымінальныя справы

У Беларусі на двух аўтараў “Рэгнума” распачалі новыя крымінальныя справы

У Беларусі ў адносінах двух аўтараў расійскага інфармацыйнага агенцтва “Рэгнум” Сяргея Шыптэнку і Юрыя Паўлаўца распачалі новыя крымінальныя справы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч. Да “распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы ці розні, здзейсненай групай асоб” (ч. 3 арт. 130 КК) дадалася “незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць” (ч. 1 арт. 233 КК). Адзначаецца, што новыя крымінальныя справы былі распачатыя “на падставе дадзеных, атрыманых падчас папярэдняга следства”. Усе трое абвінавачаных (акрамя Паўлаўца і Шыптэнкі гэта яшчэ і Дзмітрый Алімкін) па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай.

Як паведамляла Еўрарадыё, затрыманне аўтараў “Рэгнума” ў Беларусі адбылося ў снежні мінулага года. Паўлавец, Шыптэнка і Алімкін пісалі пад псеўданімамі артыкулы пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі