У Беларусі могуць з’явіцца сеткі сотавай сувязі новага пакалення 3G

Чакаецца, што ў чэрвені 2007 года спецыяльная рабочая група прадставіць справаздачу аб магчымасці выдзялення частотнага рэсурсу для разгортвання ў Беларусі сетак сотавай сувязі будучага пакалення 3G. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак. Ён зазначыў, што рэалізацыя праекта па развіцці тэхналогіі 3G у Беларусі стрымліваецца адсутнасцю неабходнага частотнага рэсурсу. З мэтай вырашэння пытання створана адпаведная рабочая група. На падставе вынікаў яе працы ў чэрвені будуць распрацоўвацца ўмовы для прадастаўлення частот і праектавання сетак сотавай сувязі трэцяга пакалення.

Тэхналогія 3G вызначаецца высокай хуткасцю перадачы звестак, што дазваляе за лічаныя секунды перадаваць і атрымліваць па сотавым тэлефоне відэакарцінкі і іншыя звесткі, загружаць інфармацыю ў свой тэлефон, глядзець па тэлефоне тэлепраграмы, падарожнічаць у сетцы інтэрнет, чытаць электронную пошту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі