У Беларусі каля мяжы з Украінай хочуць пабудаваць яшчэ адну заставу
![Беларускі памежнік на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/510264307c23a06fdcb99c6efea4b1a3.png.webp?itok=dKnI1SfU)
Беларускі памежнік на мяжы з Украінай / sb.by
У Беларусі каля мяжы з Украінай хочуць пабудаваць яшчэ адну заставу, піша mediazonaby.com. На сайце дзяржзакупак з'явіўся адпаведны тэндар. Будаўніцтва збіраюцца пачаць у траўні гэтага года, а скончыць — у верасні 2025-га.
На гэтыя мэты плануюць патраціць каля 7,6 млн долараў.
Новая застава з'явіцца ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёна, якая знаходзіцца ў 6 кіламетрах ад украінскай мяжы.
Сёлета на мяжы з Украінай ужо адкрылі дзве новыя заставы — "Баравое" ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці і "Махро" ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У канцы 2022-га адкрылі памежную заставу "Гдзень" у Брагінскім раёне. А яшчэ летась будавалі "Кобрынскі ўмацаваны раён".
Беларусаў працягваюць палохаць уяўнай пагрозай з поўдня. Між тым, Украіна, якая ваюе з Расіяй, не збіраецца нападаць на Беларусь, актыўна будуе абарончыя ўмацаванні каля мяжы з РБ (на што нядаўна звяртаў увагу і Аляксандр Лукашэнка).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.