На мяжы Беларусі з Украінай з'явілася яшчэ адна новая застава

Новая застава

Новая застава / vk.com/gpkgovby

На мяжы Беларусі з Украінай з'явілася яшчэ адна новая застава. Яна знаходзіцца на ўчастку адказнасці Мазырскага памежнага атрада. Адзначаецца, што "сучасны комплекс дасць магчымасць памежнікам павысіць эфектыўнасць выканання задач".

Папярэдняя новая памежная застава з'явілася ў лютым. Яе абсталявалі на ўчастку Пінскага памежнага атрада ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абгрунтоўвае неабходнасць умацавання аховы мяжы з Украінай "правакацыямі", "мілітарызацыяй" памежнай зоны на ўкраінскім баку і "складанай міграцыйнай сітуацыяй". Насамрэч, ва Украіне ўмацоўваецца ахова мяжы, паколькі не выключаецца паўторная спроба Расіі ўварвацца на ўкраінскую зямлю праз Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі