У Беларусі "экстрэмісцкімі" прызналі тг-каналы, якія вядуцца дзяржструктурамі
![Грамадскі транспарт у Гомелі (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/gomel.jpg.webp?itok=PfrmofQd)
Грамадскі транспарт у Гомелі (ілюстрацыйнае фота) / Telegram
У Беларусі "экстрэмісцкімі" прызналі некалькі транспартных тг-каналаў. Нечакана сярод іх апынуліся каналы, якія вядуцца дзяржаўнымі ці набліжанымі да іх структурамі. А зрабіў гэта сумнавядомы суд Чыгуначнага раёна Гомеля.
У "чорны спіс" трапілі наступныя тг-групы і чаты: "Транспорт ВY" (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй РБ, які мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play), "Общественный транспорт Гомеля" (чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля), "Гомельский транспорт" (інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля). Там абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні.
"Friendly fire", — робяць выснову праваабаронцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.