Вы тут

У Беларусі дзесяць суддзяў сышлі ў адстаўку на ўласнае жаданне

У судзе / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі дзесяць суддзяў сышлі ў адстаўку на ўласнае жаданне. Сярод іх — суддзя з Гомеля Дзмітрый Дэбой, які ў лютым 2021-га адправіў на 5 гадоў у калонію 16-гадовага Мікіту Залатарова, і мінскі суддзя Аляксандр Кочык, які за ўдзел у пратэстах даў больш за 500 сутак арышту. Агулам указам Аляксандра Лукашэнкі вызвалены ад пасадаў 33 суддзі. Сярод прычын таксама пазначаны — заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў, выхад у адстаўку.

Таксама Лукашэнка прызначыў ці павысіў на пасадзе больш за паўсотні суддзяў. Сярод іх ёсць тыя, што судзілі пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.