Вы тут

Справа аб "кактэйлях Молатава": у Гомелі падлетка на 5 гадоў адправілі ў калонію

У Гомелі да калоніі прысудзілі 16-гадовага Мікіту Залатарова / TUT.BY​

У Гомелі завяршыўся працэс па справе аб двух "кактэйлях Молатава". Абвінавачаных было трое: 29-гадовы жыхар Гомельскага раёна Леанід Кавалёў, 26-гадовы жыхар Добруша Дзмітрый Карнееў і Мікіта Залатароў (яму 16 гадоў), паведамляе TUT.BY.

Паводле версіі абвінавачвання, з якой пагадзіўся суд, Кавалёў зрабіў два "кактэйлі Молатава" і 10 жніўня прапанаваў выпадковым сустрэчным Карнееву і Залатарову кінуць бутэлькі — падпаліць сцяну якога-небудзь дома, аўтобус ці аўтазак. У выніку маладыя людзі кінулі "кактэйлі" ў бок вайскоўцаў. Шкляная бутэлька ўпала каля вайскоўцаў і разбілася аб асфальт.

Усіх траіх абвінавачвалі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў незаконным вырабе выбуховых рэчываў, гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, А Кавалёва — яшчэ і ва ўцягванні непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства.

Карнееў сваю віну прызнаў часткова, Кавалёў і Залатароў наогул не прызналі. Падлетак спачатку адмаўляўся ад паказанняў, а затым расказаў, што менавіта Карнееў прымушаў яго кінуць бутэльку.

У выніку Карнеева суд прысудзіў да васьмі гадоў калоніі строгага рэжыму, вытворцу "кактэйляў" Кавалёва — да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а непаўналетняга Мікіту Залатарова — да пяці гадоў выхаваўчай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.