Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" другі тыдзень запар зніжае цэны на аўтамабільнае паліва на 1 капейку. Новыя цэны будуць усталяваныя з 14 сакавіка.
Ужо з аўторка 1 літр аўтамабільнага паліва будзе каштаваць:
АІ-92— 2,34 рубля;
АІ-95 — 2,44 рубля;
АІ-98 — 2,66 рубля;
дызельнае паліва — 2,44 рубля.
Папярэдні раз кошты змяняліся тыдзень таму.