У Беларусі будуць павялічваць працягласць жыцця ў мужчын

У Беларусі будуць павялічваць працягласць жыцця ў мужчын

Павелічэнне працягласці жыцця мужчын стане адным з прыярытэтаў рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Гродне заявіла дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Жужана Якаб, інфармуе БЕЛТА.

Мэты ўстойлівага развіцця ў ААН былі зацверджаныя два тыдні таму, і ўжо пачалася іх практычная рэалізацыя і прасоўванне ў Беларусі. Якаб адзначыла, што ў Беларусі САЗ знайшла падтрымку на самым высокім узроўні

Дырэктар рэгіянальнага бюро САЗ адзначыла, што Беларусь дасягнула сур’ёзных поспехаў у зніжэнні мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, у барацьбе з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Але пры гэтым Якаб выказала пажаданне, каб у Беларусі вялася праца над павелічэннем працягласці жыцця мужчын працаздольнага ўзросту. Тут на першае месца выходзіць барацьба з алкагалізмам і курэннем.

Згодна са статыстыкай беларускага Мінздароўя, смяротнасць мужчынскага працаздольнага насельніцтва ў чатыры разы вышэйшая, чым жаночага. Таму мужчын паспрабуюць зацікавіць клопатам пра сваё здароўе.

Фота: dubrovno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі