У Беларусі будуць абязлічваць асабістыя даныя людзей, якім аказваюць меддапамогу

У Беларусі будуць абязлічваць асабістыя даныя людзей, якім аказваюць меддапамогу

У Беларусі будуць абязлічваць асабістыя даныя людзей, якім аказваюць меддапамогу. Міністэрства аховы здароўя сваёй пастановай (№ 64 ад 28 траўня 2021-га) зацвердзіла адпаведную інструкцыю. Яна набывае сілу з 23 ліпеня.

Абязлічванне асабістых даных пацыентаў будзе рабіцца "ў рамках эксплуатацыі цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя". І цяпер "здзяйсняецца распрацоўка цэнтральнай праграмнай платформы". Гэтая "інтэграваная інфармацыйная сістэма" і мусіць забяспечыць "захоўванне і апрацоўку медыцынскай інфармацыі". У яе ўключаны базы даных, у тым ліку адзіны электронны архіў медінфармацыі пра пацыентаў.

"Асноўны элемент сістэмы — элетронная медыцынская карта пацыента", піша Мінаховы здароўя.

Якія даныя будуць абязлічвацца? Прозвішча і імя, даныя аб серыі і нумары дакументаў, ідэнтыфікацыйны нумар, нумары дома, корпуса і кватэры месца жыхарства, фотавыявы, даныя пра род дзейнасці, а таксама інфармацыя аб выніках патолагаанатамічнага ўскрыцця для ўстанаўлення прычыны смерці.

Увод у дзейнасць сістэмы запланаваны на травень 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі