У Беларусі банкі будуць "выкалупваць" чыпы са старых пластыкавых картак

У Беларусі банкі будуць "выкалупваць" чыпы са старых пластыкавых картак, піша officelife.media. Раней гэта пачалі рабіць у Расіі. Прычына — заходнія санкцыі.

Расійскі вопыт прыменіць беларускі "Сбер Банк". Чыпы будуць даставаць з картак, якія былі выпушчаныя, але аказаліся незапатрабаваныя кліентамі. У банку абяцаюць выдаляць з іх персанальную інфармацыю і ўстаўляць у новы "пластык".

Старшыня праўлення "Сбер Банка" Ігар Мяркулаў кажа, што такіх загатовак з чыпамі ў банка не менш за 200 тысяч.

Беларускія банкі, як і расійскія, з-за санкцый і праблем з пастаўкамі сутыкнуліся з дэфіцытам загатовак для выпуску новых карт і актыўна працягваюць тэрмін дзеяння ўжо выпушчаных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.