У Беларусі амаль 600 палітвязняў

У Беларусі амаль 600 палітвязняў

Праваабарончая супольнасць Беларусі ў чацвер прыняла дзве заявы аб прызнанні палітзняволенымі яшчэ 8 чалавек. Агулам іх ужо ў нашай краіне 597.

Палітвязнем прызнаны Павел Ларчык, асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў". Праваабаронцы перакананыя, што яго справа мае "палітычна матываваны характар", патрабуюць вызвалення палітзняволенага.

Таксама палітвязнямі прызнаны яшчэ 7 чалавекУладзімір Ганчароў, Радзівон Кандрацюк, Віктар Казлоўскі, Аляксей Кудасаў, Алена Лысковіч, Вікторыя Лысковіч і Павел Яіцкі. Яны праходзяць па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". А Казлоўскі яшчэ і аб "масавых беспарадках". Праваабаронцы патрабуюць іх вызвалення і спынення крымінальнага пераследу.

Вікторыя і Алена Лысковіч — маці і дачка. У траўні 2021-га за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў верасні мінулага года яны былі асуджаны на 1,5 "хіміі".  Радзівон Кандрацюк тады атрымаў 2 гады "хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі