У Беларусі афіцыйна стала на адзін банк менш

У Беларусі афіцыйна стала на адзін банк менш

У Беларусі афіцыйна стала на адзін банк менш. Спыніў сваё існаванне "Ідэя Банк". Нацбанк нагадвае, што 1 лістапада набыло моц рашэнне пра яго далучэнне да "МТБанка".

"МТБанк" паведаміў пра пакупку ў польскіх уласнікаў "Ідэя Банка" вясной 2021-га. Працэс інтэграцыі працягваўся да восені.

Праз некаторы час пасля пакупкі стала вядома, што ўласнік "МТБанка" Аляксей Алексін, прадаў свой актыў арабскаму інвестару. Ён стаў пазбаўляцца ад банкаўскіх актываў пасля таго, як трапіў у "чорны спіс" ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі