Вы тут

У Беларусі аб'явілі ў вышук былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава

Фрагмент пасведчання супрацоўніка МУС Станіслава Лупаносава

У Беларусі аб'явілі ў вышук былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава. Ён быў спецыялістам у IT-сферы. У канцы мінулага года падпалкоўнік выехаў на адпачынак ва Украіну і не вярнуўся, стаў супрацоўнічаць з ініцыятывай былых беларускіх сілавікоў. Пасля гэтага намеснік міністра ўнутраных спраў, былы кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў назваў яго "ворагам" і "здраднікам".

Прэс-служба Следчага камітэта ў панядзелак паведаміла, што вынесена пастанова аб прыцягненні Лупаносава ў якасці абвінавачанага. Яго дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле "Несанкцыянаванае капіраванне інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды" (арт. 352 КК). Пракурор санкцыянаваў заключэнне Станіслава Лупаносава пад варту. Яго аб'явілі ў вышук.

Лупаносаў спярша працаваў у крыінальным вышуку, потым — ва ўпраўленні "К" ГУУС Мінгарвыканкама, а ў ліпені 2020 года перайшоў у ГУБАЗіК ва ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Апошняй кропляй, па яго словах стала, забойства пратэстоўца Рамана Бандарэнкі

У пачатку красавіка КДБ Беларусі змясціў прозвішча Лупаносава ў "Пераліку арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.