У Беларусі абмяркоўваюць уключэнне дарожнага збору ў кошт паліва

У Беларусі абмяркоўваюць уключэнне дарожнага збору ў кошт паліва

Мінфін Беларусі падрыхтаваў праект указа, які адвяжа дарожны збор ад тэхагляду. Аднак ёсць і альтэрнатыўны варыянт, заявіў у пятніцу міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Паводле яго слоў, дакумент спрашчае парадак спагнання збору і адначасова ўзмацняе кантроль за яго выплатай. "Таксама прапануецца стымул, каб выплачваць збор на працяглыя тэрміны", цытуе словы Ермаловіча БЕЛТА.  

Праект указа ўжо ўзгоднены. Аднак працягваецца абмеркаванне ўсіх плюсаў і мінусаў гэтага новаўвядзення. У якасці альтэрнатывы абмяркоўваецца магчымае ўключэнне дарожнага збору ў кошт паліва. "Фактычна — гэта павышэнне ставак акцызаў і павышэнне коштаў на паліва на ўнутраным рынку, — кажа міністр фінансаў. — Тут ёсць свае перавагі і недахопы".

Дакладных тэрмінаў, калі можа быць прыняты ўказ, пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі