У Беларусь прывезлі абраз з часткай цярновага вянка Ісуса Хрыста

У Беларусь прывезлі абраз з часткай цярновага вянка Ісуса Хрыста

У Мінск 21 лютага даставілі абраз з часткай цярновага вянка Ісуса Хрыста. У Свята-Духавым кафедральным саборы святыню сустракаў Мітрапаліт Павел, інфармуе тэлеканал СТВ.

Сам цярновы вянок Хрыста знаходзіцца ў саборы Парыжскай Божай Маці. Абраз з яго шыпом у Беларусь прывезлі прадстаўнікі Сусветнага хрысціянскага дабрачыннага фонду "Трыумф сэрца".

Сустаршыня фонду Фёдар  Марулёў распавёў пра маршрут абраза ў Беларусі:

Марулёў: "Напярэдадні Вялікага Посту святыня прыбыла на беларускую зямлю. Пасля Свята-Духава кафедральнага сабора — у храм Аляксандра Неўскага. І потым ужо паедзе ў Гродзенскі жаночы манастыр і Жыровіцкую мужчынскую абіцель, дзе прабудзе да свята Узнясення Гасподняга".

У Свят-Духавым саборы святыня прабудзе да 16-й гадзіны 24 лютага. Потым яе перавязуць у храм Аляксандра Неўскага, дзе яна прабудзе да 20 сакавіка. З 20 сакавіка да 27 красавіка рэліквія будзе знаходзіцца ў Раства-Багародзічным жаночым манастыры ў Гродне, а з 27 красавіка да 9 чэрвеня — ва Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры. Пасля гэтага святыня адправіцца ў Маскву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі