У Беларусь ідзе спякота да +35 градусаў

У Беларусь ідзе спякота да +35 градусаў

Бліжэйшымі днямі тэмпература паветра ў Беларусі будзе павышацца. Максімум дасягне 35 градусаў са знакам "плюс", перадае БЕЛТА са словаў намесніцы начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святланы Рыбаковай.

У чацвер, 10 жніўня, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да +30...+34 градусаў. 11 жніўня ўжо на большай частцы краіны будзе 30-34 градусы цяпла, а на Брэстчыне — месцамі да 35 вышэй за нуль. 

Паводле інфармацыі замежных СМІ, у Еўропу анамальную спякоту прынёс антыцыклон "Люцыпар". У ценю тэмпература паветра не апускаецца ніжэй за 32 градусы, горныя масівы італьянскіх Альпаў пачалі таяць. У некаторых рэгіёнах гараць лясы. 

Найбольш ад спякоты церпіць Італія. У большасці абласцей краіны тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў. На поўдні, у вобласці Кампанія, на мінулым тыдні слупок тэрмометра падняўся да 55 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі