Вы тут

У Барысаве злавілі прафесійную кішэнніцу-рэцыдывістку

Фота з архіву

У Барысаве затрымалі кішэнніцу-рэцыдывістку. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Мінгарвыканкама, у міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка сталага веку, у якой скралі гаманец з 30 рублямі.

Па словах жанчыны, яна зайшла ў краму набыць прадукты, затым каля камер захоўвання на вачах у іншых людзей паклала рэшту ў гаманец і кінула яго ў пакет. За дзеяннямі пенсіянеркі назірала зламысніца, якая і пайшла за ёй. Злодзейка наблізілася да сваёй ахвяры, незаўважна надрэзала пакет і выцягнула з яго гаманец.

Міліцыя вывучыла запісы камер відэаназірання і праз дзень затрымала зламысніцу на прыпынку грамадскага транспарту. Гэта 42-гадовая мясцовая жанчына, якая раней мела судзімасць за кішэнныя крадзяжы.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)