20 сакавіка ў Баранавічах палітычных "хатніх хімікаў" выклікалі на размову, паведамляе spring96.org. Праваабаронцам стала вядома, што людзей фатаграфавалі з розных ракурсаў. Таксама іх прымусілі падпісаць паперу з афіцыйным папярэджаннем, што цяпер за "каментары [ў інтэрнэце] будзе пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі".
Рэпрэсіі працягваюцца па ўсёй краіне: затрыманні, запалохванні, ператрусы, адміністрацыйныя і крымінальныя справы. Не пакідаюць у спакоі і тых, хто ўжо быў асуджаны.