У Баранавічах жанчыны ўгаварылі “тэрарыста” аддаць ім гранату (фота)

У Баранавічах жанчыны ўгаварылі “тэрарыста” аддаць ім гранату (фота)

У Баранавічах мужчына пагражаў узарваць гранату, калі яму не дадуць алкаголь. Як піша сайт intex-press.by, здарэнне адбылося 17 студзеня ў кватэры шматпавярховага жылога дома па вуліцы Бадака, у якой жыве жанчына са сваёй дачкой і ўнукам. Каля 14-й гадзіны туды прыйшоў згаданы мужчына, былы сужыцель дачкі гаспадыні кватэры. У яго руцэ была граната.

“Ён сказаў, што калі мы не дадзім выпіць, то ўзарве гранату”, — распавяла жанчына. Яна разам з дачкой змагла ўгаварыць “тэрарыста” аддаць ім гранату: “Мы сказалі, што нальем яму 100 грамаў”. Боепрыпас выкінулі ў акно, выклікалі міліцыю і ратавальнікаў.

Тэрыторыя была ачэпленая, на месца прыязджалі сапёры. Пакуль невядома, ці граната вучэбная, ці баявая. Міліцыянеры затрымалі “тэрарыста” ў суседнім доме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі