"Паўдня цвярозасці" вырашылі правесці гарадскія ўлады ў Баранавічах. У сераду, 7 красавіка, з 00:00 да 14:00 там не будуць прадаваць алкаголь, піша intex-press.by.
Гэтую забарону раённыя ўлады тлумачаць правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду правільнага ладу жыцця, а таксама на прафілактыку п'янства і алкагалізму і прымеркаваных да Дня здароўя.
Выглядае, што ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, павінныя скончыцца да абеду...