У Баранавічах эвакуявалі чыгуначны вакзал

У Баранавічах эвакуявалі чыгуначны вакзал

У першы дзень зімы ў Баранавічах давялося эвакуяваць усіх людзей з чыгуначнага вакзала і выклікаць сапёраў. Як піша "Intex-press", на безгаспадарчы пакет на вакзале "Баранавічы-Палескія" звярнуў увагу міліцэйскі патруль. Пакет ляжаў на прываконні касавай залы.

Як кажа начальнік Баранавіцкага АУС на транспарце Сяргей Фясюн, гаспадара пакета сярод людзей, што сядзелі каля акна, не было. Калі знаходку праверылі металашукальнікам, ён зрэагаваў. Таму на месца здарэння выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу. З будынка эвакуявалі пасажыраў, сам вакзал ачапілі.  

Праўда, у пакеце сапёры нічога небяспечнага не выявілі. Там былі прадукты, частка якіх была загорнутая ў фальгу. На яе і зрэагаваў металашукальнік. Па словах Фесюна, ўся аперацыя заняла паўгадзіны. Затрымкі цягнікоў не было.

Забыўлівага гаспадара пакета выявілі па камерах відэаназірання. Ён купіў квіток на прыгарадны цягнік. Праўда, пакуль не вядома, ці ён жыхар Баранавічаў, ці аднекуль прыехаў.

Фота: Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі