Вы тут

У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў

Адкрыццё мемарыяла / nashkraj.by

20 траўня ў Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Урачыстасць прайшла ў гадавіну трагедыі.

19 траўня 2021 года, калі Нічыпорчык і Куканенка выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт на самалёце Як-130, узнікла тэхнічная няспраўнасць. Экіпаж атрымаў загад катапультавацца, аднак ён да апошняга стараўся адвесці самалёт ад Баранавічаў. У выніку мясцовыя жыхары не пацярпелі, але лётчыкі загінулі. Восенню 2021-га ім прысвоілі званне Герояў Беларусі.

"Ці маглі яны паступіць інакш? Не. Не маглі, гаварыў на цырымоніі адкрыцця мемарыяла міністр абароны Віктар Хрэнін. — Яны занадта моцна шанавалі гонар афіцэра і жыццё людзей, якіх яны абаранялі. Іх выбар — гэта выбар герояў і сапраўдных мужчын".

Месца правядзення мерапрыемства было ачэплена, таму мясцовыя жыхары назіралі за ўрачыстасцю здалёк. Пасля яго заканчэння ўскласці кветкі да помніка змаглі ўсе жадаючыя, піша intex-press.by.

Гэты і наступныя здымкі — Ваяр

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.