Вы тут

СК назваў прычыну катастрофы самалёта Як-130 у Баранавічах

Самалёт упаў у горадзе недалёка ад жылых дамоў / sk.gov.by​

Самалёт Як-130, які ўпаў 19 траўня 2021 года ў Баранавічах, разбіўся праз адмову сістэмы кіравання. Пра гэта заявілі ў Следчым камітэце па выніках расследавання авіякатастрофы.

Вучэбны самалёт упаў у горадзе. Мясцовыя жыхары не пацярпелі, але загінулі лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка.

Следства высветліла, што ў той дзень выконваліся вучэбна-трэніровачныя палёты. Група з 4 самалётаў Як-130 вылецела з аэрадрома "Ліда" ў бок Баранавічаў. Далей Нічыпорчык атрымаў каманду "да адзіночнага вышэйшага пілатажу на малых вышынях". Ён пачаў выконваць віраж, і ў гэты момант шэраг сістэм сапрсаваўся.

"У сувязі з узніклай пагрозай жыцця экіпажу самалёта неаднаразова, па радыёсувязі, былі пададзеныя каманды на аварыйнае пакіданне паветранага судна. Уся сітуацыя развівалася на працягу ўсяго 40 секунд. Пілоты да апошняга моманту спрабавалі адвесці самалёт ад горада", — адзначылі ў СК. Рашэнне катапультавацца было прынятае за долі секунды да судакранання з зямлёй толькі пасля таго, як пілоты пераканаліся, "што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі".

Следства выявіла, што "парушэнняў правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх" дапушчана не было.  Таму расследаванне гэтай крымінальнай справы вырашылі спыніць.

Момант крушэння самалёта Як-130 у Баранавічах / t.me/intexpress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.