Загінулага ў Баранавічах лётчыка Мікіту Куканенку пахаваюць у Полацку

Загінулага ў Баранавічах лётчыка Мікіту Куканенку пахаваюць у Полацку. Цела афіцэра на самалёце прывезлі ў родны горад, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Перад гэтым у Лідзе, дзе ён служыў, прайшла цырымонія развітання.

Вайсковы самалёт Як-130 разбіўся 19 траўня ў Баранавічах, загінулі два пілоты: 33-гадовы маёр Андрэй Нічыпорчык і 22-гадовы лейтэнант Мікіта Куканенка. Яны адвялі яго ад жылых дамоў, а самі ўжо не маглі бяспечна катапультавацца.

Куканенка — ураджэнец Полацка. Летась ён скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.