Вы тут

У банку, які закрыў рахунак прапагандыста Мукавозчыка, змяніўся гендырэктар

Вельмі верагодна, што змена гендырэктара стала наступствам "крыўды" адданага прыхільнікаў уладаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У БНБ-Банку, які нядаўна закрыў рахунак прапагандыста Андрэя Мукавозчыка, змяніўся гендырэктар. Савет дырэктароў вырашыў, што Лаша Акубардзія будзе пераведзены на пасаду намесніка, а намеснік Юрый Галкоў зоймецца выкананнем абавязкаў гендырэктара. Дзяржаўная прапаганда падала гэтую навіну з непрыхаванай радасцю і энтузіязмам.

У пачатку кастрычніка Андрэй Мукавозчык у сваёй калонцы ў газеце "СБ. Беларусь сегодня" паскардзіўся, што адзін з беларускіх банкаў закрыў яго рахунак. Прычына — знаходжанне прапагандыста ў санкцыйным спісе Еўрасаюза. У яго Мукавозчык трапіў у чэрвені сёлета. Назву банка ён не назваў, але ў прапагандысцкіх тэлеграм-каналах яна была агучана. Вельмі верагодна, што змена гендырэктара стала наступствам "крыўды" адданага прыхільнікаў уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.