У "чорны спіс" ЕС увайшлі Дзмітрый Лукашэнка, Алексін, Давыдзька, Мукавозчык

У "чорны спіс" ЕС увайшлі Дзмітрый Лукашэнка, Алексін, Давыдзька, Мукавозчык

Радыё "Свабода" публікуе поўны спіс асобаў, якія трапілі ў "чацвёрты пакет" санкцый Еўрасаюза. 

У гэты спіс увайшлі прапагандыст Андрэй Мукавозчык, памочніца пракурора Аліна Касьянчык, прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, бізнесоўцы Дзмітрый Лукашэнка, Аляксей Алексін, Аляксандр Шатроў (звязаны з Synesis), Сяргей Цяцерын і Аляксандр Зайцаў, расіянін Міхаіл Гуцарыеў (які лічыцца асабістым сябрам Аляксандра Лукашэнкі), жонка Віктара Лукашэнкі Лілія (найхутчэй, як асоба, звязаная з шэрагам буйных бізнес-праектаў), дэпутат Генадзь Давыдзька, суддзі Наталля Бугук (яна асудзіла журналістак "Белсата" Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову) і Максім Філатаў (ён вынес прысуд Вітольду Ашурку), рэктар медуніверсітэта Сяргей Рубніковіч, гендырэктар МАЗа Валерый Іванковіч, начальнік ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна Ігар Кенюх ды яго намеснікі Глеб Дрыль і Уладзімір Лапыр ды шэраг іншых прадстаўнікоў беларускага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі