У Бабруйску невядомыя напалі на дом: звязалі і збілі жыхароў

У Бабруйску невядомыя напалі на дом: звязалі і збілі жыхароў

У Бабруйску жыхары дома па вуліцы Розы Люксембург сталі ахвярамі налёту. Пра гэта паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Бабруйскага гарвыканкама.

Здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны 26 сакавіка. Два невядомыя забраліся ўначы ў дом. Пагражаючы нажом, яны звязалі гаспадыню дома, збілі пенсіянера і забралі грошы і ювелірныя вырабы.

Упраўленне ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама высвятляе асоб, якія ўчынілі гэтае асабліва цяжкае злачынства. Грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра нападнікаў, просяць паведаміць пра гэта па тэлефоне 102 альбо +375 29 625 41 00, +375 29 652 01 75. Праваахоўнікі гарантуюць ананімнасць і ўзнагароджанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі