У Бабруйску будаўнікі ўзялі грошы, але адрамантавалі дарогу толькі на паперы

На гэтай дарозе павінен быў з'явіцца асфальт.

 

На гэтай дарозе павінен быў з'явіцца асфальт.

  / @pressmvd

У Бабруйску з бюджэту было выдзелена 40 тысяч рублёў на добраўпарадкаванне адной з гарадскіх дарог. Грошы былі пералічаны, але асфальт у абумоўленым месцы так і не з'явіўся. Хаця па паперах усе работы былі праведзены.

Бабруйскія аператыўнікі гавораць аб змове кіраўніка рамонтна-дарожнага прадпрыемства і заказчыка. Па версіі міліцыі, службовыя асобы далі ўказанні падначаленым аформіць ілжывыя дакументы, у тым ліку акт здачы-прыёму і ўводу ў эксплуатацыю аб'екта. Пры гэтым ніякія працы на месцы зроблены так і не былі. У выніку следчыя завялі крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі