У Бабруйску арыштавалі галоўнага гінеколага за хабар — 60 долараў

Хабар ён атрымаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб правядзенні медычнай аперацыі без унясення звестак пра гэта ў адпаведныя дакументы. Падставай для распачацця крымінальнай справы сталі "доказы злачыннай дзейнасці", якія былі атрыманыя праваахоўнікамі падчас праведзенай праверкі, інфармуе БЕЛТА.



Лекару пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі