У бабруйскай школе выявілі сухоты ў работніцы кухні

У бабруйскай школе выявілі сухоты ў работніцы кухні

У бабруйскай школе №28 выявілі выпадак сухотаў у работніцы кухні. Бацькам паведамілі пра гэта падчас сходу. Такая інфармацыя выклікала неадназначную рэаекцыю: адны бацькі паставіліся з разуменнем, іншыя патрабуюць пакараць і носьбітку інфекцыі, і дырэктара школы, і іншых адказных асобаў.

Як піша TUT.by, 52-гадовая жанчына ў снежні мінулага года ляжала ў лякарні і ў яе не знайшлі сухотаў. Гэтая жанчына не першы год працуе ў сістэме грамадскага харчавання і мае станоўчую характарыстыку з працы. Тым не менш, у школе кажуць, што бацькі некаторых вучняў яе літаральна зацкавалі. Яны баяцца, што гісторыя “гукнецца” школьнікам.

Верагоднасць вяртання захварэлай жанчыны на працу ў школу невялікая, бо яна адчувае моцны псіхалагічны ціск з боку бацькоў.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі