У аздараўленчым цэнтры ў Смаргонскім раёне ў дзяцей выявілі COVID-19

У аздараўленчым цэнтры ў Смаргонскім раёне ў дзяцей выявілі COVID-19

У аздараўленчым цэнтры "Лясная паляна" ў Смаргонскім раёне выявілі COVID-19. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя не паведамляе колькасць хворых. Адзначаецца, што гэта і дзеці, і дарослыя: "Працяканне хваробы ў большасці праходзіць бессімптомна".

У "Лясной паляне" правялі тэставанне, выявілі людзей з COVID-19 і іх кантакты. За станам дзяцей назіраюць спецыялісты.

Спецыялісты розных службаў з Гродзеншчыны і сталіцы праводзяць "эпідэміялагічнае расследаванне". На Смаргоншчыну прыехалі намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны лекар Аляксандр Тарасенка, галоўны пазаштатны дзіцячы інфекцыяніст Мінаховы здароўя Аксана Раманава. Сітуацыя ў аздараўленчым цэнтры знаходзіцца на кантролі ў Міністэрстве аховы здароўя і Гродзенскім аблвыканкаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі