У авіякатастрофе ў Галандыі загінулі 9 чалавек, больш за 50 — параненыя

9 чалавек загінулі і больш за 50 параненыя ў выніку авіякатастрофы ў Амстэрдаме. Пра гэта са спасылкай на галандскія ўлады перадае агенцтва “РИА Новости”.
Раней турэцкі бок сцвярджаў, што ў аварыі ніхто не загінуў. Боінг-737 турэцкай авіякампаніі Turkish Airlines выконваў рэйс Стамбул-Амстэрдам і ўпаў пры пасадцы.

На яго борце знаходзіліся 127 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. Пры крушэнні самалёт разваліўся на тры вялікія часткі. Узгарання не адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі