У аўторак у Беларусі месцамі дождж, моцны снег, галалёд
![Зіма ў Беларусі / t.me/tropinki](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Zima22.jpg.webp?itok=6JgoRTmg)
Зіма ў Беларусі / t.me/tropinki
У аўторак, 27 снежня, у Беларусі прагназуюць снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны снег уначы і раніцай у асобных раёнах на паўночным усходзе краіны, а таксама пра галалёд удзень на ўсходзе.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -8 градусаў на паўночным усходзе да +5 на паўднёвым захадзе (у Мінску — 2-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 (у сталіцы — ад 0 да +5 градусаў).
![У аўторак у Беларусі месцамі дождж, моцны снег, галалёд](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Yt8krNfOxkU.jpg.webp?itok=Nz8G6G2g)
vk.com/belgidromet
![У аўторак у Беларусі месцамі дождж, моцны снег, галалёд](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/uM3eLwA8vO8.jpg.webp?itok=9h9gv4F1)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.