Уначы і раніцай у аўторак, 14 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (на паўночным усходзе — з мокрым снегам). Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі — па ўсёй краіне будзе моцны вецер — з парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -1 да +5 (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 6-12 цяпла (на поўдні — да +17, у сталіцы — ад +10 да +12 градусаў).