У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег

У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег

11 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах прагназуюцца ападкі, пераважна мокры снег. Месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага. 

На працягу сутак тэмпература будзе вагацца ў амплітудзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

12 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег і мокры снег, па паўднёвым усходзе — слабая завіруха. Уначы слупок тэрмометра пакажа 0...-5 градусаў, удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі