У аўторак у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю
![У аўторак у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_989410_big.jpg.webp?itok=6RIoGOHx)
У аўторак, 7 лістапада, у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю. Гэтую крайнюю дату яшчэ два тыдні таму назваў Аляксандр Лукашэнка. Праўда, на загад яго словы былі не зусім падобныя: “Хацелася б, каб да 7 лістапада гэтыя работы былі праведзены”.
Можна меркаваць, што ўжо скончана ўборка бульбы. На 27 кастрычніка сельгасарганізацыям заставалася “адпрацаваць” толькі 0,3% плошчаў. Паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на 6 лістапада прыбрана толькі 96,5% кукурузы ад запланаванага, 89,7% буракоў. А значыць, укласціся ў тэрмін будзе цяжка. У Гомельскай вобласці днямі на ўборку льну адправілі нават чыноўнікаў.
![У аўторак у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю](/sites/default/files/paragraphs/image/0000211509108719big.jpg)
Фота: БЕЛТА