Спёка адступае: у аўторак у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы
![У аўторак па поўначы чакаюцца дажджы / pexels.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahn-2108.jpg.webp?itok=MfRf3WVX)
У аўторак па поўначы чакаюцца дажджы / pexels.com
У аўторак, 22 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку пераважна па паўночна-ўсходняй палове, а ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі па Беларусі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла, удзень чакаецца +21...+27 (у Мінску — 22-24 градусы).
![Спёка адступае: у аўторак у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/cN-BLyMWH7E.jpg.webp?itok=SuTiGq58)
vk.com/belgidromet
![Спёка адступае: у аўторак у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SbV2kmsKvW0.jpg.webp?itok=3UmuyKLY)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.