У аўторак па ўсходзе Беларусі прагназуюцца дажджы і мокры снег

У аўторак па ўсходзе Беларусі прагназуюцца дажджы і мокры снег

Воблачнае з праясненнямі надвор'е будзе ў Беларусі 28 лістапада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна па ўсходняй частцы краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду, днём па захадзе — парывы да 12 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад -4 да +1 градуса, удзень ён падымецца да -1...+4 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі