У аўторак надвор’е будзе халаднаватым і вільготным

У аўторак надвор’е будзе халаднаватым і вільготным

У бліжэйшыя суткі, 4 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер будзе заходні, 4-9 метраў за секунду, удзень з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі ўсяго 4-5 градусаў са знакам плюс. Удзень будзе 15-21 градус цяпла і толькі на поўдні — да +24, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі